Instagram

Instagram (чытаецца — Інстаграм) — бясплатны дадатак абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, якое дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотададаткаў выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2. Гэты дадатак сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна. У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі.


Developed by მერაბ მგელაძე