Італьянская Вікіпедыя

Італьянская Вікіпедыя (па-італьянску: Wikipedia in italiano) — раздзел Вікіпедыі на італьянскай мове. Гэта 7-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце, заснаваны ў 2002 годзе. Змяшчае больш за 262 431 артыкулы (на 20 лютага 2007 года). Колькасць артыкулаў у італьянскай Вікіпедыі значна павялічылася дзякуючы робатам. Робаты загрузілі, напрыклад, тысячы артыкулаў пра населеныя пункты Іспаніі і Францыі, астэроіды.


Developed by მერაბ მგელაძე