Фонд Вікімедыя

Не блытайце з MediaWiki — праграмным механізмам для вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі «вікі»
Фонд Вікімедыя, Сан-Францыска

Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation Inc.) — некамерцыйная арганізацыя, якая забяспечвае матэрыяльную аснову для шэрага інтэрнэт- супольнасцяў, што ствараюць свабодна распаўсюджваемы кантэнт, найболей вядомае з якіх — вольная энцыклапедыя «Вікіпедыя». Дзейнасць Фонду ажыццяўляецца дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Саму працу па стварэнні «вольнага кантэнту» (тэкстаў і малюнкаў, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіямі GFDL, CC-BY(-SA), ці ж змешчаных у грамадскім набытку) і « вольнага кода» (праграмнага кода, што распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL) робяць добраахвотнікі з усяго свету.

Пра ўстанову фонду 20 чэрвеня 2003 года абвясціў заснавальнік ужо існавалай тады Вікіпедыі Джымі Вэйлз.


Developed by მერაბ მგელაძე