Вікіпедыя

Лагатып Вікіпедыі

Вікіпедыя — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якая ствараецца ў супрацоўніцтве ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Санкт-Пітэрсбергу, Фларыда. На сённешні дзень з’яўляецца найболей папулярных інтэрнэт-даведнікам у свеце. Па аб’ёму звестак Вікіпедыя — найболей поўная энцыклапедыя з усіх, якія ствараліся за ўсю гісторыю чалавецтва. Яе агульная вага па стане на 22 лютага 2017 г. налічвала 43 781 592 артыкулаў.

Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з’яўляецца англійскі, на кастрычнік 2017 года ён налічваў 5,5 млн артыкулаў (для параўнання — вядомая «Брытанская Энцыклапедыя» у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — себуанская, налічвае больш за 5 мільёнаў артыкулаў. Беларуская Вікіпедыя мае больш за 146.000 артыкулаў і займае па гэтаму крытэрыю 46-е месца з усіх 295 моўных раздзелаў, уваходзячы, такім чынам, у 20 % найболей вялікіх.

Усяго ў Вікіпедыі існуе каля 295 моўных раздзелаў, у розных моўных выданнях. Больш за мільён артыкулаў утрымліваюць нідэрландская, нямецкая, французская, руская, італьянская, іспанская, в’етнамская і польская вікіпедыі. Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найбольш папулярная старонка ў Інтэрнэце.

Праект з’яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з’яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.


Developed by მერაბ მგელაძე